Кантакты

Актуальнае

Прафсаюз – гэта добраахвотная грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае людзей, звязаных агульнымі інтарэсамі па іх родзе дзейнасці як у вытворчай, так і невытворчай сферах, для абароны працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў сваіх членаў.

Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя – добраахвотная, масавая, грамадская, самастойная арганізацыя, якая аб'ядноўвае работнікаў медыцынскіх арганізацый, незалежна ад арганізацыйна – прававых форм уласнасці, навучэнцаў медыцынскіх устаноў адукацыі і былых работнікаў галіны.

У сваёй дзейнасці Прафсаюз работнікаў аховы здароўя незалежны ад дзяржаўных і гаспадарчых органаў, палітычных партый і рухаў, другіх грамадскіх арганізацый, супрацоўнічае з імі на раўнапраўнай аснове і падпарадкоўваецца толькі закону.

Захоўваючы сваю арганізацыйную, фінансавую і гаспадарчую самастойнасць, Прафсаюз работнікаў аховы здароўя з'яўляецца састаўной часткай прафсаюзнага руху Рэспублікі Беларусь, членскай арганізацыяй і заснавальнікам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


ВЫШЭЙСТАЯЧЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ


СЕНЬКО ЮРЫЙ АЛЯКСЕЕВІЧ

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

КАНТАКТЫ

220126, Мінск, пр. Пераможцаў, 21

Тел: +375 17 263 90 31 Факс: +375 17 373 43 37

E-mail: contact@fpb.by

Юрыдычная кансультацыя: +375 17 373 82 94

Сайт: fpb.1prof.by

ШЫЛА ВЯЧАСЛАЎ ДЗМІТРЫЕВІЧ

Старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя

КАНТАКТЫ

220126, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 21

Тел: +375 17 356 83 37

E-mail: profmed@profmed.by

Сайт: profmed.1prof.by

Прафкам – кіруючы калегіяльны орган першаснай прафсаюзнай арганізацыі УП «ЦЭВАЗ» Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, які прадстаўляе і абараняе правы і інтарэсы членаў прафсаюза ў адносінах з наймальнікам, а таксама ў гаспадарчых, дзяржаўных, судовых, прафсаюзных і іншых органах.

Прафсаюзны камітэт пярвічнай арганізацыі прафсаюза:

  • арганізуе работу першаснай арганізацыі ў перыяд паміж прафсаюзнымі сходамі (канферэнцыямі) на падставе іх рашэнняў, а таксама рашэнняў вышэйстаячых арганізацый і ў адпаведнасці са Статутам;
  • прадстаўляе і абараняе законныя правы і інтарэсы членаў прафсаюза ў сферы вытворчасці, працы, экалогіі, побыту і культуры;
  • сумесна з наймальнікам прымае рашэнні па пытаннях сацыяльнага і эканамічнага развіцця, аплаты працы, выкарыстання фондаў эканамічнага стымулявання;
  • заключае ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам ад імя членаў прафсаюза калектыўную дамову з наймальнікам. Ажыццяўляе сістэматычны кантроль, заслухоўвае справаздачы гаспадарчых кіраўнікоў па пытаннях выканання наймальнікам умоў і мерапрыемстваў, прадугледжаных калектыўным дагаворам, арганізуе выкананне абавязацельстваў прафсаюзнай арганізацыі па калектыўнай дамове, дае справаздачу перад членамі прафсаюза аб іх выкананні;
  • узгадняе палажэнні аб аплаце працы і прэміраванні, рэжым працы і адпачынку, унутранага працоўнага распарадку, нормы і ўмовы аховы працы і здароўя, прымяненне іншых норм, якія рэгулююць працоўныя адносіны;
  • ажыццяўляе ўлік членаў прафсаюза, прыём новых членаў, збор членскіх узносаў; арганізуе навучанне прафсаюзнага актыву і членаў прафсаюза;
  • кантралюе выкананне працоўнага і жыллёвага заканадаўства, правіл і норм вытворчай санітарыі і тэхнікі бяспекі;
  • сумесна з наймальнікам удзельнічае ў арганізацыі аздараўлення членаў прафсаюза і іх сем'яў;
  • сумесна з наймальнікам праводзіць работу па выхаванні, культурна-бытавым абслугоўванні працоўных, развівае самадзейную мастацкую і тэхнічную творчасць, фізічную культуру, спорт і турызм, кіруе парадай маладых работнікаў, арганізуе працу сярод дзяцей і падлеткаў;
  • уносіць прапановы па родзе сваёй дзейнасці ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, гаспадарчыя і вышэйстаячыя прафсаюзныя органы, працу сярод дзяцей і падлеткаў;
  • ажыццяўляе іншую дзейнасць па рэалізацыі статутных мэт і задач прафсаюза.

Прафсаюзны камітэт падсправаздачны прафсаюзнаму сходу, канферэнцыі і падкантрольны Рэспубліканскаму камітэту прафсаюза.

Прафсаюзны камітэт першаснай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя (ППА УП «ЦЭВАЗ») быў абраны на справаздачна-выбарным прафсаюзным сходзе ў студзені 2024 года ў складзе 11 чалавек.

У цяперашні час на ўліку ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі нашага Цэнтра знаходзіцца 100% ад агульнага ліку работнікаў.

Асноўным дакументам, які рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны ва УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», з'яўляецца калектыўны дагавор, мэта якога – забеспячэнне трывалага сацыяльна-эканамічнага развіцця, прадуктыўнай занятасці работнікаў, узроўню іх аплаты працы, бяспечных умоў працы, эфектыўнай работы арганізацыі, рэгуляванне працоўных і звязаных з імі адносін на аснове сацыяльнага партнёрства.

Пастанова Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя «Аб фінансаванні на патанненне кошту пуцёвак на санітарна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў 2026 годзе»

Палажэнне аб Фондзе дапамогі першаснай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя

Старшыня Прафкама першаснай прафсаюзнай арганізацыі
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя»

Прозвішча, імя, імя па бацьку Кантактная інфармацыя
Тарасевіч Алена Анатольеўна Аддзел справаводства і архіўнай справы, тел. (017)3935354

Федэрацыя Прафсаюзаў Беларусі
Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя

Пяцігодка якасці 2026 Год беларускай жанчыны Калі бяда - тэлефануй 112 заўсёды! Сацыялагічнае апытанне Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026 «Славянскі базар у Віцебску» – 2026 Не дай сябе падмануць!

Нашы партнёры