Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» прапаноўвае ўсім зацікаўленым асобам і арганізацыям падпісацца на інфармацыйна-аналітычны і навукова-практычны часопіс «Навіны экспертызы і рэгістрацыі».
У выданні аператыўна публікуюцца нарматыўна-прававыя дакументы, якія рэгламентуюць абарачэнне лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў, а таксама другія аспекты медыцынскай і фармацэўтычнай дзейнасці. Актыўна друкуюцца аўтарскія навуковыя артыкулы, матэрыялы міжнародных навуковых канферэнцый, а таксама інфармацыя, якая датычыцца пытанняў у сферы абарачэння лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Інтарэс у чытачоў выклікае рубрыка «Належныя фармацэўтычныя практыкі», якая накіравана на аказанне дапамогі спецыялістам у вывучэнні новых перспектыўных падыходаў у вобласці рэгулявання абарачэння лекавых сродкаў. Асобны раздзел часопіса прысвечаны нацыянальнай фармакапеі. У ім публікуюцца як матэрыялы, прадстаўленыя да абмеркавання, так і зацверджаныя загадам Міністэрства аховы здароўя фармакапейныя артыкулы, на аснове якіх выдаецца «Дзяржаўная фармакапея Рэспублікі Беларусь». З 2019 г. у рубрыцы «Фармакапея ЕАЭС» будуць прадстаўлены праекты агульных і прыватных фармакапейных артыкулаў, падрыхтаваных краінамі – членамі ЕАЭС для выдання саюзнай фармакапеі.