Кантакты

Актуальнае

Падпісаны зімбабвійска-беларускі мемарандум у галіне фармацэўтыкі

30 студзеня 2023 года ў Харарэ пачаў работу зімбабвійска-беларускі бізнес-форум «Пашыраючы гарызонты: дынамічныя рашэнні эканамічнага развіцця». Медыцына і фармацэўтыка на форуме была прадстаўлена прадстаўнікамі РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам», УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», РУП «Белмедпрэпараты», ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў».


photo

У рамках дзелавой праграмы форуму падчас панэльных дыскусій былі абмеркаваны пытанні выхаду фармкампаній і вытворцаў медыцынскай прадукцыі на замежныя рынкі і новыя магчымасці геаграфіі экспарту, запыт на беларускія медыцынскія тэхналогіі.


photo

Пры правядзенні сустрэч з вядучымі фармацэўтычнымі кампаніямі 31 студзеня быў падпісаны трохбаковы зімбабвійска-беларускі мемарандум у галіне фармацэўтыкі паміж УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», РУП «Белмедпрэпараты» і Skues Varichem C.A.P.S. і інш. У цырымоніі падпісання прынялі ўдзел: ад беларускага боку Дзмітрый Грынько, Вольга Якубіцкая, ад зімбабвійскага боку Lloyd Chapanga.


photo

Падпісаным пагадненнем прадугледжана развіццё супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтыкі, рэгістрацыі, паставак лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Мэта дакумента - удасканаленне забеспячэння грамадзян Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Зімбабвэ якаснай, эфектыўнай і бяспечнай медыцынскай прадукцыяй.

31.01.2023

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры