Кантакты

Актуальнае

30 студзеня ў сталіцы Зімбабвэ горадзе Харарэ пачаў работу беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум «Пашыраючы гарызонты: дынамічныя рашэнні эканамічнага развіцця»

photo

Мерапрыемства праходзіць напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Зімбабвэ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

У рамках дзелавой праграмы прадугледжаны выступленні ўдзельнікаў форуму, правядзенне дзелавых перагавораў, падпісанне двухбаковых дакументаў.

Удзельнікамі форуму ад Беларусі выступіла больш за 40 арганізацый, зацікаўленых у распрацоўцы экспартнай стратэгіі, якія знаходзяцца ў пошуку альтэрнатыў для развіцця бізнесу ва ўмовах выклікаў новага часу.


photo

Медыцына і фармацэўтыка на форуме прадстаўлены РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфарпрам», УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», РУП «Белмедпрэпараты», ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў».

У рамках форуму прадугледжаны сустрэчы з вядучымі фармацэўтычнымі кампаніямі NatPhamSouthern, Skues Varichem C.A.P.S. і інш. Беларускія прадстаўнікі наведаюць медыцынскі факультэт Універсітэта Зімбабвэ.


photo

На панэльных дыскусіях плануецца абмеркаванне пытанняў выхаду кампаній вытворцаў медыцынскай прадукцыі на замежныя рынкі і новыя магчымасці геаграфіі экспарту, запыт на беларускія медыцынскія тэхналогіі, а таксама аналіз рынку, пошук заказчыкаў і партнёраў. Удзельнікам форуму прадастаўлена магчымасць заключэння міжнародных пагадненняў, накіраваных на забеспячэнне грамадзян Беларусі і Зімбабвэ якаснай, эфектыўнай і бяспечнай медыцынскай прадукцыяй.


photo

photo

30.01.2023

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры