У рамках абмену вопытам з кіраўніком, сумесна з дырэктарам Грынько Дзмітрыем Уладзіміравічам у прыёме прынялі ўдзел члены Маладзёжнага савета пры Міністэрстве аховы здароўя Карытка Аліна Генадзеўна і Ашманкевіч Дзяніс Дзмітрыевіч.
Члены маладзёжнага савета ўважліва выслухалі звароты грамадзян, якія ў асноўным датычыліся пытанняў рэгістрацыі вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, а таксама абарачэння медыцынскіх вырабаў на рынку Рэспублікі Беларусь.
Кожны грамадзянін атрымаў вычарпальныя адказы на пытанні, якія яго цікавяць.

17.06.2022