Кантакты

Актуальнае

Візіт дэлегацыі прадстаўнікоў фармацэўтычнай прамысловасці Рэспублікі Куба

У дні святкавання Дня медыцынскіх работнікаў, з 16 па 20 чэрвеня, у Беларусь з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў кубінскай фармацэўтычнай прамысловасці.

photo

У рамках гэтай падзеі, 20 чэрвеня, у Цэнтры экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя адбылася рабочая сустрэча. Кубу прадстаўлялі першы намеснік BioCubaFarma Элохіа Піменталь Васкес, намеснік старшыні Цэнтра Геннай Інжынерыі і Біятэхналогій Рэспублікі Куба Хорхе Вальдэс Эрнандэс і спецыялісты BioCubaFarma Адольфа Хасэ Кастыльё і Іданія Кабалера Торэс. Таксама на сустрэчы прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Беларусі Сант'яга Перэс Бенітэс.

У прывітальным слове кіраўнік кубінскай дэлегацыі Элохіа Піменталь Васкес адзначыў: «сістэмы аховы здароўя нашых краін вельмі падобныя, як і спектр захворванняў ад якіх ствараюць лекавыя прэпараты фармацэўты дзвюх краін».

photo

Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы абарачэння лекавых сродкаў і медвырабаў. Таксама былі прапрацаваны пытанні па рэалізацыі магчымасці лакалізацыі вытворчасці беларускіх і кубінскіх лекавых сродкаў на тэрыторыі дзвюх краін. Абмеркаваны прапановы па пашырэнні супрацоўніцтва паміж фармацэўтычнымі вытворцамі абедзвюх рэспублік для росту ўзаемных паставак прэпаратаў, перспектывы прымянення ў Беларусі вакцын супраць COVID-19 і арганізацыі абмену інфармацыяй у сферы рэгістрацыі лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў вытворцаў краін - удзельніц Мемарандума аб узаемаразуменні.

Дырэктар ЦЭВАЗ Дзмітрый Грынько адзначыў, што «адбыўся абмен інфармацыяй аб падыходах да рэгулявання і правілах рэгістрацыі лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Асабліва кубінскіх калегаў цікавілі пытанні рэгістрацыі і абарачэння лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў, як па нацыянальных правілах, так і па правілах Еўразійскага саюза».

photo

«Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу Міністэрству аховы здароўя выходзіць на новыя рынкі збыту беларускай прадукцыі. Рэспубліка Куба - перспектыўны партнёр у гэтых адносінах. Адной з найважнейшых задач сістэмы аховы здароўя з'яўляецца забеспячэнне даступнай і якаснай медыцынскай прадукцыяй грамадзян нашай краіны, і я ўпэўнены, што ўзаемадзеянне ў гэтых напрамках будзе садзейнічаць узаемнаму насычэнню медыцынскай прадукцыяй рынкаў абедзвюх краін», – рэзюмаваў дырэктар ЦЭВАЗ.

20.06.2022

2022 Год гістарычнай памяці Партызанскі раён Мінска: гісторыя і сучаснасць Прававы форум Беларусі Увага! Кіберзлачыннасць!

Нашы партнёры