У пачатку мерапрыемства выступіў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Шыла Вячаслаў Дзмітрыевіч
Вячаслаў Дзмітрыевіч расказаў працоўнаму калектыву прадпрыемства аб асноўных напрамках работы Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, аб магчымасцях арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ў санаторыях Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь для членаў прафсаюза з удзелам сродкаў наймальнікаў і пярвічных прафсаюзных арганізацый, аб комплексе мер і іх практычнасці для развіцця сацыяльнага партнёрства пры ажыццяўленні задач пастаўленых перад грамадскімі інспектарамі па ахове працы, аб арганізаванай рабоце па аказанні матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза пры цяжкіх захворваннях у сістэме Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, аб абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза.
Асобна былі разгледжаны пытанні па ахове працы, прадстаўлена інфармацыя аб бягучай сітуацыі па пытаннях аховы працы на прадпрыемстве, а таксама аб сумесных з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя мерапрыемстваў звязаных з правядзеннем "Тыдня нулявога траўматызму".
З дакладам па тэме "Культурная і прыродная спадчына Беларусі" выступіла галоўны спецыяліст Рэспубліканскай кантрольна-аналітычнай лабараторыі Кучко Зоя Уладзіміраўна.
Зоя Уладзіміраўна адзначыла, што Беларусь - гэта краіна з сапраўды багатай гісторыка-культурнай спадчынай і выдатным прыродным набыткам. На нашай зямлі захавалася мноства архітэктурных, гістарычных і культурных помнікаў, знаходзіцца вялікая колькасць унікальных прыродных рэсурсаў, жывапісных лясных і водных комплексаў.
Нягледзячы на шматлікія войны, якія праходзілі на нашай тэрыторыі, беларусам удалося зберагчы многія культурныя артэфакты - як матэрыяльныя, так і нематэрыяльныя; некаторыя з іх - і зусім узнавіць практычна з нуля.
Матэрыялы да адзінага дня інфармавання насельніцтваУ заключэнні дырэктар УП "ЦЭВАЗ" Дзмітрый Грынько падзякаваў усім прысутным за ўдзел у мерапрыемстве і ўручыў старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Шылу Вячаславу Дзмітрыевічу ўдзячнасць за актыўную работу па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза.