Кантакты

Актуальнае

13-14 мая ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшоў семінар «Упраўленне ў сістэме аховы здароўя: падрыхтоўка, ацэнка якасці і прававыя асновы»

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі члены Рэспубліканскага маладзёжнага савета пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, спецыялісты Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, кіраўніцтва ГомДМУ і БелМАПА пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

photo

У першы дзень семінара з дакладам па пытаннях абарачэння медыцынскіх вырабаў і лекавых прэпаратаў выступіў дырэктар Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Дзмітрый Грынько. Рэктар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Аляксей Чуканаў расказаў аб асаблівасцях падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў у сістэме аховы здароўя Беларусі.

photo
photo
photo

14 мая сустрэчу са студэнцкім актывам Гомельскага медуніверсітэта правяла першы намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Краткова.

photo

Яна адзначыла, «што мэта дадзенага мерапрыемства – высветліць праблемныя пытанні і зрабіць так, каб іх вырашэнне садзейнічала развіццю практычнай аховы здароўя. Медыцынская адукацыя шануецца ва ўсім свеце, але канкурэнтнасць расце і нам трэба развівацца. Мы чакаем ад студэнцкага актыву прапаноў па ўнясенні змяненняў у адукацыйныя праграмы. Мы павінны чуць тых, дзеля каго існуюць нашыя ВНУ. Студэнт – у цэнтры ўсяго».

Таксама першы намеснік міністра нагадала аб практыкаарыентаванасці адукацыі. «Часта студэнты, вучачыся ва ўніверсітэце, не ўяўляюць, што такое практычная ахова здароўя. Трэба паказваць моладзі магчымасці для развіцця і прафесійнага росту, паказваць далягляд. Важна арганізоўваць экскурсіі і сустрэчы, у тым ліку з ўрачамі-практыкамі розных напрамкаў», – адзначыла Алена Краткова.

photo

Удзельнікі семінара абмеркавалі пытанні абарачэння медыцынскіх вырабаў і лекавых прэпаратаў, кантролю якасці лекавых прэпаратаў на тэрыторыі краіны, формы арганізацыі службы ацэнкі якасці медыцынскай дапамогі ў Гомельскай вобласці, прававыя асновы арганізацыі і функцыянавання сістэмы аховы здароўя Беларусі, а таксама праблемы падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў у ахове здароўя на рэгіянальным узроўні . Асаблівы акцэнт на семінары быў зроблены на тэме «Біяэтычная мадэль камунікацыі «урач-пацыент».


photo

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах прэс-службы
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

16.05.2022

2022 Год гістарычнай памяці eurasiancommission.org Партызанскі раён Мінска: гісторыя і сучаснасць

Нашы партнёры