Кантакты

Актуальнае


На пачатку мерапрыемства выступіла старшыня Партызанскай раённай арганізацыі г. Мінска «Белая Русь» Зінаіда Іванаўна Казлоўская.

photo

Зінаіда Іванаўна расказала аб асноўных напрамках дзейнасці арганізацыі, а таксама аб удзеле ў рэалізацыі сацыяльных праектаў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця грамадзян, умацаванне здароўя нацыі, падтрымку сям'і, развіццё адукацыі, навукі і культуры.

Адным з напрамкаў дзейнасці РГА «Белая Русь» з'яўляецца падтрымка моладзі. Рашэнне задач, якія стаяць перад сучаснай Беларуссю, патрабуе актыўнага ўдзелу ініцыятыўных, таленавітых, творча думаючых маладых людзей. РГА «Белая Русь» гатова прапанаваць моладзі цікавыя праекты і новыя формы ўдзелу ў вырашэнні актуальных задач развіцця краіны, стварыць спрыяльныя ўмовы для канструктыўнай самарэалізацыі моладзі.

photo

З дакладам па тэме «Асноўныя эканамічныя дасягненні першага года пяцігодкі ў кантэксце рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу» выступіла начальнік юрыдычнага аддзела Вольга Аляксееўна Варанцова.

photo

Вольга Аляксееўна расказала, што праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2021-2025 гады сфарміравана на падставе палажэнняў, якія былі адобраны на VI Усебеларускім народным сходзе. Менавіта яна ўвязвае стратэгію і тактыку дзеянняў дзяржавы, забяспечвае мабілізацыю рэсурсаў на дасягненне важнейшых прыярытэтаў развіцця. Праграма на пяцігодку шырока абмяркоўвалася народам, яго прадстаўнікамі пры падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу і непасрэдна на народным вечы. Можна з усёй упэўненасцю сцвярджаць, што ва ўсіх адносінах гэта наш галоўны праграмны дакумент.


Матэрыялы да адзінага дня інфармавання насельніцтва

21.04.2022

2022 Год гістарычнай памяці eurasiancommission.org Партызанскі раён Мінска: гісторыя і сучаснасць

Нашы партнёры