Кантакты

Актуальнае

З тым, як праходзіць працэс экспертызы і выпрабаванняў лекавых прэпаратаў, пазнаёміліся члены Маладзёжнага савета пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

15 красавіка ўдзельнікі Маладзёжнага савета наведалі УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя». Экскурсію для будучых калег правёў дырэктар цэнтра Дзмітрый Грынько. Ён расказаў аб мэтах і задачах цэнтра, асноўных прынцыпах і этапах экспертызы лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Разуменне працэсу экспертызы вельмі важнае для працы практыкуючых медыкаў, так што пытанняў пасля наведвання лабараторый у моладзі было шмат.

photo
photo
photo

Мерапрыемства завяршылася ўрачыстай часткай - прыёмам у шэрагі новых членаў грамадскай арганізацыі. На сустрэчы начальнік аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Маргарыта Досіна ўручыла новым членам савета пасведчанні і памятныя падарункі.

photo

15.04.2022

2022 Год гістарычнай памяці eurasiancommission.org Партызанскі раён Мінска: гісторыя і сучаснасць

Нашы партнёры