30.12.2021 г. кіраўніцтва УП «ЦЭВАЗ» і першасная прафсаюзная арганізацыя правялі сход працоўнага калектыва.
У ходзе сходу Прафсаюз і Наймальнік праінфармавалі членаў прафсаюза аб праведзенай рабоце за 2020-2021 год.
У ходзе справаздачна-выбарнага сходу калектыў прадпрыемства прыняў калектыўны дагавор на 2022-2024 год, палажэнне аб фондзе дапамогі першаснай прафсаюзнай арганізацыі, зацвердзіў каштарыс на 2022. Рашэннем сходу таксама былі пераабраны казначэй і старшыня рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі.
30.12.2021