Кантакты

Актуальнае

16 снежня 2021 г. на прадпрыемстве праведзены адзіны дзень інфармавання па тэме «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – палітыка-прававы фундамент адзінства народа і яго сацыяльнай абароненасці»

З гістарычным экскурсам аб шляху і асаблівасцях станаўлення беларускай Канстытуцыі супрацоўнікаў калектыву пазнаёміла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Партызанскага раёна Філіповіч Л.А.


photo

У сваім выступленні Людміла Анатольеўна звярнула асаблівую ўвагу прысутных на тое, што найбліжэйшым часам падрыхтаваны праект Асноўнага закона будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне. Кожны беларус можа прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні праекта Канстытуцыі, таму што відавочна: на гэтым этапе магчыма паступленне прапаноў, якія будуць заслугоўваць увагі.

Дзякуючы праекту новай рэдакцыі Канстытуцыі ў прававым полі замацоўваюцца базісныя асновы беларускай мадэлі грамадскага развіцця:

– моцная дзяржава;

– сацыяльна-арыентаваная рынкавая эканоміка;

– традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці.

Як і раней, прыярытэтам сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь працягвае заставацца абарона грамадзян і падтрымка людзей, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Асаблівая ўвага ў праекце Канстытуцыі нададзена выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, падтрымцы сем'яў з дзецьмі і моладзі, клопату дзяржавы аб пажылых людзях і інвалідах. Шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства працягнуць знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Новая Канстытуцыя будзе адпавядаць патрабаванням сённяшняга часу, забяспечваць далейшае развіццё нашай краіны, мір і згоду на беларускай зямлі і, адпаведна, дабрабыт нашых грамадзян.

Сімвалічна, што падрыхтоўка новага праекту Канстытуцыі супала з абвяшчэннем у краіне 2021 года - Годам адзінства беларускага народа. А гэта значыць, што яе прыняцце стане своеасаблівым нацыянальным сімвалам, які згуртуе вакол сябе грамадзян нашай краіны.

Напрыканцы Людміла Анатольеўна папрасіла прысутных не застацца безуважнымі і праінфармавала калектыў прадпрыемства аб IV «Дабрачынным марафоне для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі» – «Ад сэрца да сэрца», які праводзіцца Адміністрацыяй раёна. Да ўвагі супрацоўнікаў быў прадстаўлены відэаролік аб дзецях з абмежаванымі магчымасцямі, якія маюць вострую патрэбу ў медыцынскай дапамозе.



photo

photo

photo
Матэрыялы да адзінага дня інфармавання насельніцтва

16.12.2021

2022 Год гістарычнай памяці eurasiancommission.org Піянерыя - тэрыторыя дзяцінства

Нашы партнёры