Кантакты

Актуальнае

У Мінску 18 мая пачаў сваю працу міжнародны медыцынскі форум «Ахова здароўя Беларусі-2021»
photo

З 18 па 21 мая 2021 года ў Мінску ў павільёне на пр. Пераможцаў, 20/2 працуе найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь Міжнародны медыцынскі форум «Ахова здароўя Беларусі» (BelarusMedica). Форум штогод арганізуецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з выставачнай кампаніяй ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі» (T&C) і ўключае маштабную экспазіцыю і шырокую дзелавую праграму.

У 2021 годзе на выставачнай пляцоўцы форуму прадставілі сваю прадукцыю і тэхналогіі больш за 150 экспанентаў з 6 краін (Беларусі, Венгрыі, Германіі, Расіі, Украіны і Паўднёвай Карэі). Сярод удзельнікаў форуму і выставы «Ахова здароўя Беларусі» (BelarusMedica) - сусветныя лідэры па вытворчасці медыцынскай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі.

У гэтым годзе ў выставе прыняло ўдзел рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя».

photo
У дзелавой праграме форуму сёлета прадстаўлены цэлы шэраг рэспубліканскіх навучальных семінараў і навукова-практычных канферэнцый, запланавана абмеркаванне актуальных праблем аховы здароўя і спосабаў іх рашэння ў фарматах круглых сталоў, нарад і панэльных дыскусій, а таксама прэзентацыі, семінары ўдзельнікаў.

Ключавой падзеяй дзелавой праграмы форуму стане Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Лічбавая трансфармацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (e-Health). У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, замежных міністэрстваў і ведамстваў, міжнародныя эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, беларускія і замежныя спецыялісты, якія валодаюць унікальнымі кампетэнцыямі і вопытам стварэння сістэм электроннай аховы здароўя на нацыянальным узроўні.

photo
photo
photo
photo
photo
Час працы форуму «Ахова здароўя Беларусі-2021»: 18, 19 і 20 мая - з 10:00 да 18:00. 21 мая - з 10:00 да 14:00.

Інфармацыю пра форум і дзелавую праграму можна знайсці тут: tc.by/exhibitions/bm21/.

19.05.2021

2022 Год гістарычнай памяці eurasiancommission.org Партызанскі раён Мінска: гісторыя і сучаснасць

Нашы партнёры