Кантакты

Актуальнае

04.05.21 прайшла сустрэча кіраўніцтва УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» з прадстаўнікамі кітайскай кампаніі ТАА «Сінафармтэх» (SinoPharmtech Co., Ltd) і ДУ «РНПЦ трансфузіялогіі і біятэхналогіі»

ТАА «Сінафармтэх» (Група кампаній Shanghai EDA Medical & Pharmaceutical Technology Co., Ltd.) заснавана буйнымі Кітайскімі вытворцамі. На працягу многіх гадоў з'яўляецца спецыялізаванай кампаніяй у галіне пастаўкі, вытворчасці, гандлю фармацэўтычным абсталяваннем, расходнымі матэрыяламі і фармацэўтычнымі рэчывамі, а таксама ажыццяўляе праектаванне, вытворчасць, пастаўку, мантаж і пуска-наладку чыстых вытворчых памяшканняў «ПАД КЛЮЧ».

У дадзены момант ТАА «Сінафармтэх» супрацоўнічае з ДУ «РНПЦ трансфузіялогіі і біятэхналогіі» па пытаннях вытворчасці прэпаратаў крыві. Акрамя гэтага, разглядаецца прапанова прадстаўнікоў ТАА «Сінафармтэх» аб рэгістрацыі і арганізацыі вытворчасці рэкамбінантнай вакцыны для прафілактыкі SARS-Co-CoV-2 у Рэспубліцы Беларусь. Рашэннем Міністэрства аховы здароўя створана рабочая група для вырашэння пытанняў, якія тычацца рэгістрацыі, арганізацыі сумеснай вытворчасці вакцыны. Цэнтр экспертыз вызначаны ў якасці арганізацыі, якая кансультуе па пытаннях атрымання дазволу на правядзенне клiнiчных выпрабаванняў і працэдуры рэгістрацыі лекавых прэпаратаў.

photo
photo

05.05.2021

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры