Кантакты

Актуальнае

Адбылася цырымонія ўскладання кветак ля памятнага знака «Ахвярам Чарнобыля» у парку Дружбы народаў у Мінску

26 красавіка 2021 года споўнілася 35 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У дзень гадавіны па ўсёй краіне праходзяць жалобныя мітынгі, успамінаюць подзвіг ліквідатараў, схіляюць галовы перад іх адвагай і мужнасцю, нясуць кветкі да помнікаў і мемарыяльных дошак.

Памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС ушанавалі 26 красавіка 2021 года і ў сталічным парку Дружбы народаў каля «чарнобыльскага» праваслаўнага храма-помніка ў гонар абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых», дзе ўсталяваны мемарыял «Ахвярам Чарнобыля», а таксама «Камень міру Хірасімы».

Кветкі да мемарыяла ўсклала таксама дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» на чале з дырэктарам Дзмітрыем Грынько.

Ушанаваць памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС прыбылі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, дэлегацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, пасольстваў Украіны і Японіі ў Рэспубліцы Беларусь, працоўныя калектывы, навучэнцы, члены грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Інваліды Чарнобыля", "Вэтэраны Чарнобыля», а таксама ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іх сябры і блізкія.

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць ахвяр чарнобыльскай трагедыі хвілінай маўчання.

photo
photo
photo

26.04.2021

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры