Аб накіраванні работнікаў УП «ЦЭВАЗ» ў службовыя камандзіроўкі за мяжу, звязаныя з інспектаваннем вытворчасці лекавых сродкаў на адпаведнасць патрабаванням належнай вытворчай практыкі Рэспублікі Беларусь або Еўразійскага эканамічнага саюза, ва ўмовах захавання захворвання COVID-19
У адпаведнасці з загадам УП «ЦЭВАЗ» № 393 ад 28.10.2020г. работнікі будуць накіроўвацца ў службовыя камандзіроўкі за мяжу толькі пры ўмове наяўнасці арыгіналу афіцыйнага ліста заяўніка аб гарантыі адсутнасці для ўсіх членаў інспекцыйнай групы, якія камандыруюцца, рызык, звязаных з:
адмовай у выдачы візаў;
абмежаваньнем свабоды перасоўваньня па дарозе да месца правядзення інспекцыі і назад, а таксама ўнутры краіны прызначэння (напрыклад, чаканне вынікаў тэставання, каранцін);
абмежаваннем доступу на аб'ект, які інспектуецца, для выканання ўсіх мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай інспекцыі.
Службовыя камандзіроўкі за мяжу не прызначаюцца (адмяняюцца) у выпадку:
паступлення афіцыйнай інфармацыі аб увядзенні аднаго або некалькіх з вышэйпералічаных абмежаванняў;
ўвядзення ў Рэспубліцы Беларусь абмежавальных мер (напрыклад, самаізаляцыя) для асоб, якія прыбылі з замежных службовых камандзіровак;
наяўнасці магчымасці правядзення ацэнкі дакументальных сведчанняў з мэтай выдачы заключэння аб адпаведнасці вытворчасці лекавых сродкаў патрабаванням правілаў належнай вытворчай практыкі Рэспублікі Беларусь як альтэрнатывы інспэктавання пры дзяржаўнай рэгістрацыі лекавых сродкаў і пры унясенні змяненняў у выпадку ажыццяўлення вытворчасці на новым вытворчым участку згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 469 ад 22.04.2020.
30.10.2020