
Паважаныя калегі!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з надыходзячымі святамі –
Раством і Новым годам!
Няхай новы 2022 стане для вас годам прафесійных дасягненняў, прынясе шмат прыемных і шчаслівых момантаў, падорыць новыя бліскучыя ідэі і дапаможа ўвасобіць іх у жыццё. Няхай ён будзе напоўнены яркімі падзеямі, незабыўнымі ўражаннямі і добрымі справамі.
Жадаю, каб спраўджваліся ўсе вашыя надзеі і мары, родныя і блізкія былі здаровыя і кожны дзень быў асветлены шчаслівай усмешкай!
Няхай апраўдаюцца ўсе чаканні і спраўдзяцца самыя запаветныя мары!
Дырэктар УП "Цэнтр экспертыз
і выпрабаванняў у ахове здароўя"
Д.У. Грынько
31.12.2021