Кантакты

Актуальнае

28 кастрычніка 2020 г. у УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» адбылося пасяджэнне Камісіі
па супрацьдзеянні карупцыі

На пасяджэнні разглядаліся перспектывы арганізацыі працы Камісіі ў 2021 г. Было адзначана, што згодна з пунктам 6 Тыпавога палажэння аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2011 г. № 1732, дзейнасць камісіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі работы на каляндарны год, якія зацвярджаюцца на яе паседжаннях. Аналагічная прававая норма ўтрымліваецца ў пункце 5 Палажэння аб Камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», зацверджанага загадам ад 5 лiпеня 2019 г. №324.

Прынята рашэнне ў 2021 годзе арганізаваць працу Камісіі з улікам вопыту работы, назапашанага ў 2020 г. З мэтай падрыхтоўкі праекта плану работы на 2021 г. вынесена даручэнне падрыхтаваць і вывучыць адпаведныя прапановы.

Сярод іншых разгледжана пытанне, якое мае высокі ўзровень карупцыйных рызык - рэгуляванне закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў прадпрыемства. Прынята рашэнне падрыхтаваць лакальны нарматыўны прававы акт, у якім будзе ажыццяўляцца градацыя відаў працэдур закупкі (якія не з'яўляюцца абавязковымі ў адпаведнасці з заканадаўствам) у залежнасці ад кошту закупкі па адной угодзе, што дазволіць засяродзіць намаганні па прафілактыцы карупцыйных праяў на працэдурах, якія маюць найбольшую вартасць, а, такім чынам, і найбольшую карупцыйную састаўляючую.

29.10.2020

2022 Год гістарычнай памяці eurasiancommission.org Партызанскі раён Мінска: гісторыя і сучаснасць

Нашы партнёры