Кантакты

Актуальнае

Супрацоўнікі УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» прайшлі вакцынацыю ад грыпу

Сёння супрацоўнікі прадпрыемства падтрымалі ініцыятыву Міністэрства аховы здароўя і прайшлі вакцынацыю ад грыпу. Масавая вакцынацыя ад грыпу стартавала 15 верасня. Усе вакцыны ад грыпу, якiя прымяняюцца ў Беларусі, зарэгістраваны і прайшлі кантроль якасці ў выпрабавальных лабараторыях акрэдытаваных у сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя ў гэтым годзе ў Беларусі плануецца прышчапіць не менш за 40% усяго насельніцтва. Аптымальная абарона ад грыпу захоўваецца на працягу першых 3-6 месяцаў пасля вакцынацыі. Яе тэрміны накіраваны на дасягненне максімальнага ўзроўню абароны ў пік сезону рэспіраторных інфекцый, які звычайна адзначаецца ў лютым-сакавіку. Акрамя таго, ёсць шэраг навуковых дадзеных, што прышчэпка ад грыпу можа аказаць станоўчы эфект у папярэджанні COVID-19. Вакцынацыя сучаснымі ад’ювантными вакцынамі суправаджаецца не толькі фарміраваннем спецыфічных антыцелаў да штамаў віруса грыпу, але і ранняй актывацыяй клеткавых механізмаў супрацьвіруснага імуннага адказу, які прыводзіць да зніжэння захворвання на грып і ВРІ, і, па ўсёй бачнасці, каронавiруснай інфекцыяй. Таму вакцынацыя супраць грыпу гэтай восенню будзе больш важная, чым калі-небудзь раней, упэўнены спецыялісты.

photo

09.10.2020

2022 Год гістарычнай памяці eurasiancommission.org Партызанскі раён Мінска: гісторыя і сучаснасць

Нашы партнёры