Кантакты

Актуальнае

УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» 15 жніўня з рабочым візітам наведаў намеснік Кіраўніка прадстаўніцтва кампаніі Herbion Naturals у Рэспубліцы Беларусь Анджум Мурад.

У 2023 годзе Беларусь і Пакістан актывізавалі работу па нарошчванні тавараабароту паміж краінамі. Так, у студзені 2023 года ў Мінску адбылося пасяджэнне сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. А 27 ліпеня прайшло пасяджэнне міжурадавай камісіі Беларусі і Пакістана, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі УП «ЦЭВАЗ».


photo

Адным з вынікаў рэалізацыі намечаных перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва стаў візіт Анджума Мурада ва УП «ЦЭВАЗ». Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні рэгістрацыі лекавых сродкаў у Рэспубліцы Беларусь.


photo

Беларускі бок атрымаў запрашэнне наведаць з візітам Пакістан і пазнаёміцца з працай не толькі Herbion Naturals, але і іншых прадпрыемстваў фармацэўтычнай прамысловасці. Акрамя таго, нашых спецыялістаў будуць рады вітаць на міжнароднай выставе Health Asia Exhibition & Conferences 2023, якая пройдзе восенню ў Карачы.

Herbion Naturals – фармацэўтычная кампанія з Пакістана, якая дынамічна развіваецца. Яна была створана ў 1983 годзе і факусуецца на распрацоўцы і вытворчасці натуральных раслінных прэпаратаў.

15.08.2023

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры