Кантакты

Актуальнае

У сераду, 2 жніўня, у адміністрацыйным будынку УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» прайшла нарада з прадстаўнікамі АТ «БІЯКАД» намеснікам генеральнага дырэктара па клінічнай распрацоўцы і даследаванням Юліяй Ліньковай і дырэктарам дэпартамента рэгістрацыі лекавых сродкаў Юліяй Лучынінай. На сустрэчы УП "ЦЭВАЗ" прадстаўлялі намеснік дырэктара Вольга Жураўлёва, загадчык Рэспубліканскай клініка-фармакалагічнай лабараторыі Ірына Яфрэмава і намеснік загадчыка Лабараторыі фармакапейнага і фармацэўтычнага аналізу Аляксандр Агабалаеў.
photo

Сустрэча адбылася ў рамках выканання ўмоў пагаднення аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж АТ «БІЯКАД» і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні рэгістрацыі арыгінальных, біяаналагічных лекавых прэпаратаў і павелічэнне колькасці клінічных даследаванняў у нашай краіне. Бакі абмяняліся думкамі аб мерах, якія дадуць магчымасць паскорыць і спрасціць рэгістрацыю расійскіх лекавых прэпаратаў у Беларусі.

photo

Падводзячы вынік нарады ўдзельнікі адзначылі, што абмен вопытам паспрыяе ўдасканаленню падыходаў да распрацоўкі і экспертызы лекавых прэпаратаў і, як вынік, найкарацейшаму іх вываду на рынак.

«БІЯКАД» з'яўляецца адной з найбуйнейшых біятэхналагічных інавацыйных кампаній у Расіі. У партфелі прадпрыемства 64 лекавых прэпарата, з якіх 11 – арыгінальныя, 23 – біялагічныя. Кампанія мае больш за 40 лабараторый, 7 вытворчых комплексаў, на якіх працуе больш за 3000 чалавек, з іх трэць – навукоўцы і даследчыкі.

02.08.2023

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры