Кантакты

Актуальнае

У анлайн-рэжыме ў чацвер, 27 ліпеня, прайшло пасяджэнне міжурадавай камісіі Беларусі і Пакістана

photo

Ад УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» ў мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара Вольга Жураўлёва і памочнік дырэктара Кірыл Радзевіч.

Перагаворы сталі працягам рэалізацыі рашэнняў, прынятых у рамках пасяджэння сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў студзені 2023 года ў Мінску. Вынікам работы павінна стаць падпісанне дарожнай карты па нарошчванні тавараабароту паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан у 2023-2025 гадах.

На калегіі бакі абмеркавалі меры па развіццю прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва ў розных сферах. Так, УП «ЦЭВАЗ» рыхтуе падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве з Упраўленнем па рэгуляванні лекаў Пакістана (DRAP).

Рэалізацыя прынятых рашэнняў – падрыхтоўчы этап па змястоўным напаўненні маючага адбыцца візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан.

27.07.2023

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры