Кантакты

Актуальнае

Ва УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» 20 ліпеня прайшоў адзіны дзень інфармавання.

photo

З паведамленнем на тэму «Дэмаграфічная бяспека – аснова працвітання грамадства, галоўная ўмова развіцця дзяржавы» выступіла Ірына Плаўская, загадчык сектара кадравай работы.


photo

У прыватнасці, яна звярнула ўвагу, што: «На фоне імклівага павелічэння колькасці жыхароў многіх краін Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі мінімальны прырост насельніцтва альбо адмоўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі адзначаюцца ў Еўропе, на постсавецкай прасторы, Японіі і інш. Паводле прагнозаў вучоных-дэмографаў, да 2050 года ў 45 краінах свету змяншэнне насельніцтва будзе назірацца мінімум на 10%. У гэтую групу трапляе і ўсходнееўрапейскі рэгіён, у тым ліку Беларусь».


photo

«Улічваючы гэтую тэндэнцыю ў нашай краіне пытанні забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі, падтрымкі сям'і, абароны мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца на пастаянным кантролі Кіраўніка дзяржавы. Выступаючы з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка падкрэсліў: «Каб моцна стаяць на сваёй зямлі, нас, беларусаў, павінна быць значна больш – гэта найважнейшая ўмова суверэнітэту. І дзяржава робіць шмат, каб забяспечыць для гэтага адпаведныя ўмовы», – адзначыла Ірына Плаўская.

20.07.2023

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры