Кантакты

Актуальнае

Рабочая сустрэча з прадстаўнікамі China Meheco Corporation

Ва УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» 19 ліпеня адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі кітайскай кампаніі China Meheco Corporation.


photo

Прадстаўнікі China Meheco Corporation Ву Хао и Ю Шаохуа


Як адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Ву Хао, China Meheco Corporation вырабляе лекавыя сродкі, тавары для здароўя і займаецца іх пастаўкамі як унутры Кітая, так і за мяжу. Акрамя таго, кампанія з'яўляецца рэгіянальным прадстаўніком кітайскіх і міжнародных фармацэўтычных прадпрыемстваў.


photo

Прадстаўнікі China Meheco Corporation абмеркавалі з беларускімі спецыялістамі правілы і механізм рэгістрацыі лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў у Рэспубліцы Беларусь.


photo

Прадстаўнікі УП «ЦЭВАЗ» Вольга Жураўлёва, Марына Сафонава, Наіна Пятрушка і Вераніка Ткачэнка


Падчас сустрэчы намеснік дырэктара УП «ЦЭВАЗ» Вольга Жураўлёва адзначыла, што беларускі бок рады вітаць кітайскіх партнёраў і гатовы да плённага супрацоўніцтва.

19.07.2023

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры